Мілая матуля
Матуля,
ўсіх людзей абвінаваціў я ў сваім горы,
усіх, акрамя цябе,
таму што маё гора -гэта тваё гора.
Матуля,
палюбіла ты мяне, калі цябе яшчэ я нават не любіў.
Як упрыгожвае цябе гэта.
Матуля,
я пакахаў, але не стаў каханым.
Хіба ж таксама маці я?
Матуля, мілая матуля,
хіба ж таксама маці я?
Canım Annem — Belarusça — Natallia Zhuleha